BY / UA

У гэты чацвер, 26 красавіка 2012 г. споўніцца 26 гадоў Чарнобыльскай катастрофе.

23.04.2012

Многія з тых, хто тады дзецьмі трапіў пад радыёактыўны дождж, зараз ужо маюць сваіх дзяцей…

Гэтая падзея – адна з самых цяжкіх старонак у беларускай і украінскай гісторыі. Чарнобыль назаўседы застаўся ў сэрцах мільенаў людзей жахлівым сімвалам смерці. Таксама гэта сімвал небяспекі, якую нясе “мірны атам”. Да сёй пары жыхары сумежных з Чарнобыльскай АЭС рэгіёнаў жывуць ў атмасферы, дзе амаль нічога немагчыма прадказаць...

Канечне, існуюць праграмы па мінімізацыі наступстваў Чарнобыльскай катастрофы. Аднак бяда не прыходзіць адна. Пасля прыходу да ўлады А.Лукашэнкі гэтыя праграмы ў Беларусі былі паступова згорнуты.

Больш за тое, год таму У.Пуцін канчаткова зацвердзіў будаўніцтва Астравецкай АЭС у Беларусі. І гэта на фоне жахлівай катастрофы на японскай атамнай станцыі “Фукусіма”! Расея зноў цягне свае імперскія  кіпцюры да Беларусі. Шчаслівы лёс нашых дзяцей і ўнукаў ізноў пад вялікім “расейскім пытаннем”…

Скажам “НЕ!” у твар новаму расейскаму імперыялізму! Скажам “НЕ!” “мірнаму атаму”! Скажам “НЕ!” новым бязвінным ахвярам!

Мы запрашаем прадстаўнікоў украінскіх грамадскіх арганізацый і палітычных партый, грамадзянаў на акцыю, якая адбудзецца 26 красавіка а 17:30 ля Расейскай амбасады ў Кіеве (пр. Повітрофлотський, 27).

Лозунгі акцыі - “Рукі прэч ад Беларусі”, “Не новым ахвярам атамнай энергетыкі”.

Прэс-група Беларускага Цэнтру ва Украіне.

23 сакавіка. У УКРІНФАРМ ​​адбылося пасяджэнне Еўрапейскага клуба на тэму: "Украінскіх-беларускі дыялог сёння і заўтра". Мерапрыемства прымеркавана да 94 гадавіны абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі

24.03.2012

1234567891011121314