Апытаньні Aсобы НДА Партыі Дэбаты Блёґі Сойм
BY / EN

Галоўныя навіны » Апошнія навіны

Колькі тэрмінаў не пераабіраліся лідары беларускай апазіцыі?

23:44 26.08.2013

Калякін на пасадзе кіраўніка дагнаў Лукашэнку, Гайдукевіч адстае на год, Лябедзька — на шэсць, Мілінкевіч у аўтсайдарах.

Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч вырашыў паўтарыць вопыт Аляксандра Лукашэнкі: насуперак абмежаванню ў два тэрміны выказаў жаданне застацца на пасадзе старшыні на трэці.

Сам палітык катэгарычна супраць, каб яго параўноўвалі з кіраўніком Беларусі.

Аляксей Янукевіч: “У Партыі БНФ увесь выбарчы працэс, пачынаючы ад самага пачатку і да моманту падліку галасоў, у тым ліку — па выбарах старшыні, адбываецца абсалютна дэмакратычна. І тое, што ў нас адбылася некалькі разоў змена партыйнага кіраўніцтва мінулымі гадамі, яскравае сведчанне гэтага”.

Што да працэдурнага пытання, то рэвізійная камісія “прыкрыла” старшыню партыі — заявілі, што рашэнне аб увядзенні “двухтэрміновага” абмежавання набыло моц, калі ён кіраваў партыяй другі раз. А гэта значыць, што першае старшынства… не лічыцца!

Еўрарадыё ўзгадвае, колькі гадоў кіруюць сваімі структурамі лідары апазіцыі.

У лідара левых Сяргея Калякіна стаж кіраўніка такі ж, як і ў Аляксандра Лукашэнкі — партыю “Справядлівы свет”, якая ад пачатку называлася “Партыя камуністаў Беларуская”, ён узначальвае ад 1994 года. Нязменна. І ніякіх маральна-этычных праблем у гэтай нязменнасці палітык… не бачыць.

Сяргей Калякін: “Абранне таго ці іншага чалавека кіраўніком партыі, асабліва апазіцыйнай, гэта справа сяброў партыі! І калі яны лічаць, што ён спраўляецца са сваімі абавязкамі, то ён можа выконваць гэту працу працяглы час”.

Наадварот, упэўнівае палітык, супраць усіх маральна-этычных норм будзе, калі лідар партыі, не зважаючы на меркаванне людзей, якія яму паверылі і пайшлі за ім, раптам скажа, што “адбыў тэрмін і сыходзіць адпачываць”. Асабліва з улікам таго, што жадаючых заняць месца лідара апазіцыйнай партыі проста… няма!

Сяргей Калякін: “А што ты атрымаеш?! Атрымаеш павышаны інтарэс спецслужбаў да цябе і тваіх родных і блізкіх, адказнасць за людзей, якімі кіруеш. Таму разумных людзей гэта стрымлівае. Якія разумеюць, што кіраўніцтва партыяй — гэта не толькі партфель, але і вялікі цяжар абавязкаў, якія штодзень неабходна выконваць”.

Другое месца па доўгажыхарстве займае лідар Ліберальна-дэмакратычнай партыі Сяргей Гайдукевіч — кіруе з 1995 года. Палітык упэўнівае: у іх жадаючых заняць яго месца процьма. Але яны вымушана стрымліваюць свае амбіцыі, бо разумеюць: без Гайдукевіча ЛДПБ ужо нібыта і не партыя…

Сяргей Гайдукевіч: “Я ніколі не трымаўся за крэсла — у мяне ўвогуле такога няма! Але сітуацыя такая, што людзі глядзяць на перспектыву: пачынаецца прэзідэнцкая кампанія альбо парламенцкія выбары, і людзі ацэньваюць лідара, глядзяць — трэба яго мяняць ці не, і прымаюць рашэнне”.

Падмануць давер людзей Гайдукевіч не можа. І ўпэўнівае: абмяжоўваць тэрмінамі кіраўніка партыі — глупства.

З 2000 года ўзначальвае Аб’яднаную грамадзянскую партыю Анатоль Лябедзька. У тым, што ён ніяк “не сыдзе”, палітык вінаваціць… дзеючую ўладу!

Анатоль Лябедзька: “Вось каб у Беларусі былі сумленныя, свабодныя выбары ў 2010 годзе, адбылася кампанія, у ёй узялі ўдзел усе палітычныя структуры. І, да прыкладу, АГП, БНФ, “Справядлівы свет” атрымалі 0,0% — ніводнага чалавека не правялі ў парламент, гэта б азначала, што ўсё лідары і ўсё кіраўніцтва мусяць сысці ў адстаўку”.

Не даюць Лябедзьку пакінуць адказную пасаду і аднапартыйцы: ніхто не хоча падседжваць старшыню — няма, упэўнівае суразмоўца Еўрарадыё, матывацыі. Дый, дадае, глупства гэта — абмяжоўваць кіраўніка партыі тэрмінамі. Гэта ж не кіраўнік краіны!

Не адпускаюць, скардзіцца лідар руху “За свабоду” Аляксандр Мілінкевіч, і яго падначаленыя. З 2005 года не адпускаюць. Хоць, упэўнівае, ён — за ратацыю. Дый здольныя замяніць кіраўніка маладыя кадры ў руху ёсць. Тым не менш Мілінкевіч далучаецца да меркавання калег: калі сябры партыі давяраюць кіраўніку і хочуць менавіта яго бачыць лідарам, то не трэба зважаць на абмежавальныя норму партыйнага статута.

Фота: Змітра Лукашука


* Адміністрацыя Interpolit можа не падзяляць меркаванне аўтара (правілы 6.3 и 6.5).
дадаць да: дадаць у Twitter дадаць у Вконтакте дадаць у Facebook
Грамадска-палітычная сацыяльная сетка існуе дзякуючы намаганням энтузіястаў і валанцёраў, а таксама за кошт добраахвотных ахвяраванняў прыхільнікаў гэтага праекта. Ўнясі свой уклад у незалежнасць Інтэрнэт Сойму Беларусі.
2 камэнтароў
Уласнае імя:     Уласны e-mail: (ня будзе апублікаваны)

    Скасаваць

00:4927.08.2013

Молодцы :)

Борцуны за народное счастье, не отпускает их народ... То есть в принципе, навернео, хорошо, что никто их них ни разу не победил, а то сидел бы сейчас такой же как Лукашенко, и готоврил, что нету же ограничений на следующий срок... ну и хорошо, что нету...

Уласнае імя:     Уласны e-mail: (ня будзе апублікаваны)

    Скасаваць

21:2713.09.2013

Бойцы ! Орлы! Только пузо появилось от америкосовских грантов, да местами моль побила , а так ничего ..... народ их "любит" .

Намедни беседу беседовал с простым инженером лет 30 с рядового завода, спорили за силу оппозиции .Так не то что по фамилиям, а и влицо он никого не знает из этих "лидеров народа" . И ставит на одну доску с Батькой. Это ли не показатель???

Уласнае імя:     Уласны e-mail: (ня будзе апублікаваны)

    Скасаваць