Пошук Aсобы НДА Партыі Дэбаты Блёґі Сойм
BY / EN

Галоўныя навіны » Апошнія навіны

БНП ушанавала памяць беларусаў, якія пахаваны ў Варшаве

20:01 01.11.2011

1975 праглядаў
InterPolit

Грамада БНП ушанавала памяць вядомых беларусаў на некалькіх варшаўскіх могілках.

 

Неабходна стварыць спіс магілаў вядомых беларусаў, пахаваных на розных могілках ў Польшчы, кажа старшыня “Беларускай Нацыянальнай Памяці" Анатоль Міхнавец, які сёння разам з паплечнікамі наведаў магілы беларусаў, якія пахаваныя на могілках ў Варшаве:

- Мы наведалі праваслаўныя могілкі на Волі, ушанавалі памяць нашых землякоў. На гэтых могілках нам вядомыя  дзе знаходзяцца пахаванні Янкі Жамойціна, вядомыя могілкі прадзеда Паўла Севярынца і таксама мы ўшанавалі пахаванне Мітрапаліта Дзяніса, ён украінец па нацыянальнасці, але вельмі шмат зрабіў для беларусаў. Дзякуючы яму ў час Другой сусветнай вайны ў Варшаве быў беларускі прыход, была беларуская школа, было беларускае праваслаўнае жыццё. Цяпер мы знаходзімся на Павонзкіх могілках, наведалі магілу Марыі Ямант, нарачонай Кастуся Каліноўскага. Зараз наша невялікая грамада сабралася каля магілы Яна Булгака.

1 і 2 лістапада - дні калі па ўсёй Польшчы людзі розных канфесій масава наведваюць магілы сваіх блізкіх. Восенскія “Дзяды” ці памінанне продкаў сталі ў Польшчы не столькі рэлігійным, але традыцыйным святам, калі наведваюць магілы блізкіх.

Валянціна Лаеўская, Радыё Рацыя.


 
 
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
   
дадаць да: дадаць у Twitter дадаць у Вконтакте дадаць у Facebook
0 камэнтароў
Уласнае імя:     Уласны e-mail: (ня будзе апублікаваны)

    Скасаваць




Зарэестравацца
E-Mail:
Пароль: (ня менш за 6 сымбаляў)
Пацьвердзі пароль:
Пазнач на код:
Уваход
Забыўся на пароль??
памятаць мяне