Пошук Ідэі Людзі НДА Партыі Дэбаты Блогі Сойм
BY / EN

Галоўныя навіны » Апошнія навіны

Севярынец і Лобаў атрымалі калядныя віншаваньні ад Буша і Гаўла

21:13 06.01.2012

46 праглядаў

«Так, дайшлі нарэшце да мяне гэтыя лісты ад Буша і Гаўла. Адчуў вялікую ўдзячнасьць. Усе ведаюць, што віншаваньне з Калядамі беларускіх палітвязьняў Вацлава Гаўла было ці не апошнім ягоным лістом пры жыцьці. Вельмі прыемна было атрымаць віншаваньне і ад Джорджа Буша, зь якім я асабіста бачыўся. Гэта было ў канцы 2007 году, я быў у складзе беларускай дэлегацыі апазыцыі. Часта згадваю тую сустрэчу. Вельмі ўдзячны спадару Бушу за падтрымку», — паведаміў Павал Севярынец.

Акрамя Паўла Севярынца, з палітвязьняў толькі пра Эдуарда Лобава вядома, што ён дакладна атрымаў віншаваньні з Калядамі ад былых прэзыдэнтаў Джорджа Буша і Вацлава Гаўа.

Эдуард Лобаў атрымаў таксама кнігу «Адзін дзень палітвязьня

2009-2011».
Вядома таксама, што з Магілёўскай калёніі вярнулася пасылка з кнігай «Адзін дзень палітвязьня», якую Радыё Свабода дасылала Зьмітру Бандарэнку.

«Ня думаю, што да Мікалая прапусьцяць такія віншаваньні, бо там адсочваецца кожнае слова да яго», — сказала жонка Мікалая Аўтуховіча Алена. Аўтуховіча трымаюць у 5-й калёніі пад Івацэвічамі.

Ірына Халіп кажа, што яна ўжо некалькі тыдняў нічога не атрымлівала ад мужа, былога кандыдата на прэзыдэнта Андрэя Саньнікава, якога трымаюць у Віцебскай калёніі № 3. «Мяркую, віншаваньні да яго не прапусьцілі», — кажа Ірына Халіп пра лісты Буша і Гаўла.

Ня маюць зьвестак пра лёс віншаваньняў ад экс-прэзыдэнтаў сваякі Мікалая Статкевіча, якога трымаюць у Шклоўскай калёніі, Зьмітра Бандарэнкі, які сядзіць у Магілёўскай калёніі, вязьня Глыбоцкай турмы Зьмітра Дашкевіча і Алеся Бяляцкага, якога трымаюць у Жодзінскім ізалятары. Між тым усім палітвязьням лісты з каляднымі і навагоднімі віншаваньнямі былі пасланыя яшчэ ў сьнежні мінулага году.
Напярэдадні Раства і Новага году я адпраўляю пасланьне міру і надзеі народу Беларусі.
Палітычным зьняволеным і іх сем'ям — Андрэю Саньнікаву, Міколу Статкевічу, Мікалаю Аўтуховічу, Зьмітру Бандарэнку, Алесю Бяляцкаму, Зьмітру Дашкевічу, Эдуарду Лобаву і Паўлу Севярынцу — я хачу выказаць сваё захапленьне вашай адданасьцю будучай Беларусі, свабоднай і дэмакратычнай.

На мінулыя Каляды мы разам з вашымі шматлікімі прыхільнікамі чыталі імёны сотняў людзей, якія перамаглі страх і былі затрыманыя падчас пратэстаў супраць сфальшаваных выбараў. Хоць бальшыня была вызваленая, многія з вас застаюцца ізаляванымі ад вашых блізкіх і сяброў за вашыя мужныя ўчынкі дзеля свабоды.

На працягу гэтага году сьвет пабачыў нечаканы ўзыход свабоды ў Тунісе, Эгіпце і іншых краінах, якія, на думку шмат каго, былі несумяшчальныя са свабодай. Свабода — усеагульная, і прыдзе дзень, калі яна будзе зьзяць у самых змрочных кутках зямлі.

У гэты сьвяточны час вы мусіце ведаць, што пра вас не забыліся. Лора і я пасылаем нашыя віншаваньні вам і вашым сем'ям, і мы будзем думаць і маліцца пра вас.

Няхай вас блаславіць Бог, каб вы былі на свабодзе і разам з тымі, каго любіце, у 2012.

Джордж Буш

22 сьнежня 2011
x

Хацеў бы сардэчна вас павіншаваць на парозе новага году і пажадаць вам і вашым блізкім, каб ён быў лепшым, чым мінулы. Выказваю салідарнасьць з вашай пазыцыяй і буду і надалей выкарыстоўваць усе магчымасьці, каб разам са сваімі сябрамі зьвяртаць увагу міжнароднай грамадзкасьці на парушэньне грамадзянскіх правоў у Беларусі.

Жадаю усяго добрага вам і свабоды вашай краіне.

Вацлаў Гавэл

Градачак, 15 сьнежня 2011
дадаць у: дадаць у Twitter дадаць у Вконтакте дадаць у Facebook
1 каментароў
Ваше імя:     Ваш e-mail: (не будзе апублікаваны)

    Aдмяніць

12:0007.01.2012
Дзякуй за памяць. Бог заплаціць!
Ваше імя:     Ваш e-mail: (не будзе апублікаваны)

    Aдмяніць