Пошук Ідэі Людзі НДА Партыі Дэбаты Блогі Сойм
BY / EN

Галоўныя навіны » Апошнія навіны

Мінгарвыканкам прыняў рашэнне захаваць назву станцыі метро Плошча Леніна

23:34 06.01.2012

27 праглядаў

Упраўленне культуры Мінгарвыканкама ў чарговы раз выказалася пра перайменаванне станцыі метро «Плошча Леніна». Нагодай стаў запыт жыхара горада на сайце ўстановы. Наведнік сайта пад нікам stepanych у пачатку снежня мінулага года запытаў: «Калі будзе пераагучана станцыя метро “Плошча Леніна” ў “Плошча Незалежнасці”? Бо непасрэдна на самім вакзале на ўказальных таблічках выкарыстоўваецца назва “Плошча Незалежнасці”.

Увесці гэта ў інфарматар будзе нескладана, так як туды нярэдка дадаюцца новыя запісы. Навошта нам гэтая блытаніна Леніна-Незалежнасці?»

Праз тыдзень ён атрымаў адказ, падпісаны начальнікам упраўлення культуры Мінгарвыканкама Віталіны Рудзікавай. У ім гаворыцца, што дадзенае пытанне неаднаразова разглядалася камісіяй Мінгарвыканкама па найменаванні і перайменаванні вуліц, праспектаў, плошчаў ды іншых складовых частках Мінска, а таксама абмяркоўваўся грамадскасцю і зацікаўленымі арганізацыямі.

З адказу вынікае, што жыхары горада накіравалі ў камісію больш за 30 калектыўных зваротаў супраць перайменавання станцыі метро «Плошча Леніна».

«Прымаючы да ўвагі неадназначныя меркаванні жыхароў горада, камісія, якая ўпаўнаважаная ў адпаведнасці з рашэннем Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў ад 12.03.2008 №127 прымаць рашэнні аб перайменаванні складовых частак г. Мінска толькі з улікам станоўчых меркаванняў жыхароў горада, прыняла рашэнне захаваць існуючую назву станцыі метро “Плошча Леніна”».

***
Станцыя метро «Плошча Леніна» запрацавала ў чэрвені 1984 года. У 1992 годзе была перайменаваная ў «Плошчу Незалежнасці». Гэту назву насіла да 2003 года, калі ёй вярнулі савецкую назву. Тады кіраўніцтва метрапалітэна заявіла, што назвы «Плошча Незалежнасці» па дакументах ніколі афіцыйна не існавала.

У сакавіку 2010 года Мінгарвыканкам агучыў рашэнне афіцыйна перайменаваць станцыю метро. Адначасова мусілі перайменаваць шэраг вуліц сталіцы. Аднак у маі таго ж года стала вядома, што змена назваў адкладаецца па прычыне змены складу Мінгарсавета і негатыўных водгукаў з боку пенсіянераў і ветэранскіх арганізацый.

дадаць у: дадаць у Twitter дадаць у Вконтакте дадаць у Facebook
1 каментароў
Ваше імя:     Ваш e-mail: (не будзе апублікаваны)

    Aдмяніць

09:5207.01.2012
Пытаньне прынцыповае, трыба надалей зьвяртацца і патрабаваць. Прэч камуністычнае рызьзё з Беларусі!
Ваше імя:     Ваш e-mail: (не будзе апублікаваны)

    Aдмяніць



InterPolit 01:40, 07.01.12 З Раством Вас!!!