Апытаньні Aсобы НДА Партыі Дэбаты Блёґі Сойм
BY / EN

Галоўныя навіны » Апошнія навіны

Гародня. Саранчукоў: Просты байкот для людзей незразумелы

00:22 28.01.2012

Гродзенскія сябры партыі БНФ – за вылучэньне ад партыі кандыдатаў у дэпутаты парлямэнта, але пры выкананьні пэўных варункаў. Адмысловы ліст падрыхтавалі сябры гродзенскай арганізацыі сваім прадстаўнікам на Сойм партыі, які мае адбыцца ў гэтую суботу.

Вадзім Саранчукоў, кіраўнік гродзенскай гарадзской арганізацыі, лічыць, што ва ўмовах дыктатуры варта выкарыстоўваць усе магчымыя спосабы агітацыі за вольную і дэмакратычную Беларусь.

- Няўдзел у выбарах і невылучэньне кандыдатаў немагчымы для палітычнай арганізацыі. Але безумоўны ўдзел таксама немагчымы. Таму мы высоўваем некалькі патрабаваньняў: па-першае, зьмена прынцыпаў фармаваньня ўчастковых камісій для магчымасьці нагляду за выбарчым працэсам. І, па-другое, безумоўнае вызваленьне палітычных зьняволеных. Без выкананьня гэтых патрабаваньняў, тыя кандыдыты, якія будуць вылучаны, напярэдадні датэрміновага галасаваньня павінны будуць зняць свае кандыдатуры.

Плён перадвыбарчай і выбарчай кампаніі для прадстаўнікоў дэмакратычнай апазыцыі магчымы ў выпадку каардынацыі і паразуменьня, лічыць гродзенскі палітык. Такое меркаваньне, на думку Вадзіма Саранчукова, павінна быць агучана ўсім суб’ектам як мага хутчэй, бо просты байкот кампаніі для людзей незразумелы.

дадаць да: дадаць у Twitter дадаць у Вконтакте дадаць у Facebook
Грамадска-палітычная сацыяльная сетка існуе дзякуючы намаганням энтузіястаў і валанцёраў, а таксама за кошт добраахвотных ахвяраванняў прыхільнікаў гэтага праекта. Ўнясі свой уклад у незалежнасць Інтэрнэт Сойму Беларусі.
0 камэнтароў
Уласнае імя:     Уласны e-mail: (ня будзе апублікаваны)

    Скасаваць