Апытаньні Aсобы НДА Партыі Дэбаты Блёґі Сойм
BY / EN

Галоўныя навіны » Апошнія навіны

Велапрабег у памяць Язэпа Булак-Балаховіча (фота)

12:58 25.06.2012

InterPolit

23-24 чэрвеня яго ўдзельнікі пад бел-чырвона-белымі сцягамі пераадолелі шлях з Гайнаўкі да Белавежы і назад.

 

Шлях прабегу быў выбраны невыпадкова. Як вядома, Язэпа Булак-Балаховіча савецкія агенты забілі ў чэрвені 1923 года па дарозе паміж Гайнаўкай і Белавежай. Удзельнікі рэйду наведалі магілу Язэп Булак-Балаховіча, а таксама крыж на месцы гібелі змагара за незалежнасць Беларусі.

 

Прабег традыцыйна быў праведзены арганізацыяй "Беларуская Нацыянальная Памяць". Гэта ўжо другі рэйд, зладжаны ў памяць Язэпа Булак-Балаховіча. Першы прайшоў у 2010 годзе.

 

Нагадаем, што Язэп Булак-Балаховіч — родны брат генерала Станіслава Булак-Балаховіча, вядомага ўдзельніка антыбальшавіцкай барацьбы ў 1918-1920 гадах. Пад яго кіраўніцтвам Язэп ваяваў у вайсковых фармаваннях.



http://euroradio.fm

дадаць да: дадаць у Twitter дадаць у Вконтакте дадаць у Facebook
Грамадска-палітычная сацыяльная сетка існуе дзякуючы намаганням энтузіястаў і валанцёраў, а таксама за кошт добраахвотных ахвяраванняў прыхільнікаў гэтага праекта. Ўнясі свой уклад у незалежнасць Інтэрнэт Сойму Беларусі.
0 камэнтароў
Уласнае імя:     Уласны e-mail: (ня будзе апублікаваны)

    Скасаваць