Апытаньні Aсобы НДА Партыі Дэбаты Блёґі Сойм
BY / EN

Галоўныя навіны » Апошнія навіны

Каля беларускай амбасады ў Кіеве адбылася акцыя салідарнасці з Змітром Дашкевічам

12:53 21.07.2012

20 ліпеня а 19.00 каля беларускай амбасады ў Кіеве адбылася акцыя салідарнасці з нацыянальным героем, лідарам Маладога Фронту Змітром Дашкевічам. Менавіта ў гэты дзень, 20 ліпеня, Змітру споўнілася 31 год, які ён чарговы раз сустрэў за кратамі.

     У падтрымку Змітра Дашкевіча было праведзена пікетаванне беларускай амбасады. Удзел у акцыі прынялі беларускія і ўкраінскія актывісты. Вядучай імпрэзы была прадстаўніца Руха Салідарнасці “Разам” і Беларускага Цэнтру ва Украіне Юлія Шаўлоўская. Асаблівае абурэнне ў прысутных выклікала навіна аб ўзбуджэнні новай крымінальнай справы супраць Змітра Дашкевіча ўжо ў Глыбоцкай турме.  Акрамя прамоў гучалі цудоўныя беларускія песні ў выкананні барда Андрэя Касмовіча.

    Удзельнікі акцыі, якія трымалі партрэты з надпісамі: “Свабоду Дашкевічу!”, патрабавалі ад сённяшняй улады Беларусі неадкладнага вызвалення лідара Маладога Фронту.

   Уся праезжая частка каля амбасады была застаўлена машынамі. За акцыяй, акрамя ўкраінскіх міліцыянтаў, назірала група людзе ў цывільным, якія па сваіх службовых абавязках запісвалі акцыю пратэста, Каля амбасады гучала – “Свабоду Дашкевічу”, “Жыве Беларусь!”, “Верам, можам, пераможам!”,“Свабоду палітвязням!”, “Свабоду не спыніць!”,. На прыканцы акцыі ўсе ўдзельнікі пікетавання разам выканалі ў гонар Змітра Дашкевіча гімн “Магутны Божа”.

 

 

 

    Прэс-група Беларускага Цэнтру ва Украіне.

* Адміністрацыя Interpolit можа не падзяляць меркаванне аўтара (правілы 6.3 и 6.5).
дадаць да: дадаць у Twitter дадаць у Вконтакте дадаць у Facebook
Грамадска-палітычная сацыяльная сетка існуе дзякуючы намаганням энтузіястаў і валанцёраў, а таксама за кошт добраахвотных ахвяраванняў прыхільнікаў гэтага праекта. Ўнясі свой уклад у незалежнасць Інтэрнэт Сойму Беларусі.
0 камэнтароў
Уласнае імя:     Уласны e-mail: (ня будзе апублікаваны)

    Скасаваць