На месцы былога Свята-Міхайлаўскага мужчынскага манастыра ва Уладзіміры-Валынскім ўсталявалі памятны знак Вялікаму князю ВКЛ Войшалку. Аб гэтым паведамляе Волинь Post.
Ушанаваць памяць сына заснавальніка Вялікага княства Літоўскага Міндоўга прыйшлі прадстаўнікі гарадской улады і духавенства, дэпутаты і звычайныя жыхары горада.
Памятны знак усталявалі па ініцыятыве гарадскога кіраўніцтва.
Месца ўстаноўкі было выбрана не выпадкова. Паводле падання, менавіта ў былым Свята-Міхайлаўскім мужчынскім манастыры у 1267 годзе быў пахаваны пасля забойства Вайшалк. Забіты князь быў таксама ва Уладзімір-Валынску. Акрамя таго, некаторы час жыццё Вайшалка неразрыўна было звязана з Уладзімірам-Валынскам і Валынскай вобласцю Украіны. У гэтых землях князь некалькі гадоў правёў у манастырах.





Z364852307450 (
ахвяраваць
E268241213694 (
R554264247266 (
Україна з намі! Слава!