Лепш бы тупое КГБ арыштавала Эрыксана, вось бы быў скандал і рэакцыя, а не ганебныя безяіцыя меры прэсаваць выпадковых і няшчасных студэнта і рыэлтара. Можа Канавалаў і Кавалёў таксама вось так вось апынуліся не ў той час і не ў тым месцы?
+ 2 палітвязьні?! Я ў шоку... і хто там яшчэ вякаць будзе, што ісьці на выбары - значыць дапамагаць і спрыяць вызваленьню палітвязьняў? Вось гэта яскравы прыклад таго, што шызафрэнікам ва ўладзе не патрэбна нагода, каб арыштаваць некага! Ну з чым гэта параўнаць, як не з мафіяй? Гэта як тэрарысты, якія бяруць ў закладнікі людзей і потым патрабуюць за іх выкуп і гандлюць лёсамі жывых людзей і гэта адбываецца ў 21 стагодзі? У цэнтры Еўропы? Гэта ж поўная шызафрэнія! Што скажа наша дэмакратычная Еўропа? Выкажа мільённую ноту пратэсту і зробіць чарговае пустое патрабаваньне? Пашырыць спіс невыязных? І што павінна рабіць апазіцыя? У іншых аўтарытарных, таталітарных краінах, дзе адбываецца падобнае звычайна адбываюцца пратэсты? Дык пытаньне такое, ці не з'яўляецца гэта нагодай для кардынальнага змяненьня метадаў у барацьбе з дыктатурай праз арганізацыю масавых пратэстаў замест безсэнсоўных спрэчак на фоне, калі ў дзяржаве проста не дзейнічаюць ніякія маральныя і прававыя нормы? Хто мне, маім родным і астатнім грамадзянам можа даць гарантыю таго, што мы заўтра не апынемся ў ізалятары КДБ? Захад? Апазіцыя? Хто??? НІХТО!!! А калі ў нас няма гарантаў бясьпекі, калі ў нас няма рэальных механізмаў абароны нашых законных правоў і інтарэсаў, калі ў дзяржаве дзейнічае поўнае бязмежжа, то ў такіх умовах мы маем поўнае маральнае права на паўстаньне і звяржэньне несправядлівай і злачыннай улады! Ці патрэбна і ці мае хоць нейкі сэнс чакаць крызісу, чарговых фальшывых выбараў, або яшчэ якіх-небудзь падзеяў, ці мае сэнс чакаць нейкіх санкцый захаду, нейкіх зрухаў і міфічнага адзінства апазіцыі, у той час калі нас тут і зараз забіваюць, саджаюць, гнабяць, шантажуюць, дысрыдытуюць?! Трэба якасна ўсім нам змяняць стаўленьне да ўсяго гэтага і адпаведна тут і зараз дзейнічаць, а не чакаць нейкіх спрыяльных умоў! Рабіць не дзякуючы нейкім спрыяльным факратарам, а насуперак любых перашкод! І тады нас будуць паважаць і баяцца і такога безпакаранага бязмежжа спец.службаў, ментоў, чыноўнікаў не будзе! Як казаў Каліноўскі: "Не народ для ўраду, а ўрад для народу!" Таму адзінае, што зараз мае хоць нейкае значэньне - гэта падтрыхтоўка рэвалюцыйнае плошчы праз арганізацыю падпольля, а ўсе хто супраць рэвалюцыйнай плошчы варта адказваць: "Давай, досвіданія!"
Перакананы ўсе разумныя людзі вінавацяць ва ўсім гэтым не шведаў, а нашыя СПА (супраць-паветраную абарону) і ВПС (ваенна-паветраную абарону) у тым, што дапусцілі падобнае, а КДБ у тым, што павесілі віну першых на студэнта Сурапіна і рыэлтара Башарымава і фактычна безпадстаўна ўзялі ў закладнікі, як дробныя і някчэмныя паскуднікі. Гэта, як ведаеце ў дзяцінстве нехта настраляў па вушах, а гэты каму настралялі па вушах, каб адыграцца, адыгрываецца на меньшых, больш слабых і безабаронных. Як такая спец.служба, якая дзейнічае, як пакрыўджаны падлетак магла прадухіліць тэракт (канешне калі гэта не іх рук справа), так хутка яго раскрыць і як яна наогул можа забяспечваць нацыянальную бясьпеку? Тут праляцеў спакойна звычайны кукурузнік, што казаць пра якія-небудзь амерыканскія стэлсы?
Яны слабыя, яны нас баяцца больш чым мы іх таму, шта нас больш, значна больш, яны сядзяць, як на бочцы з порахам таму яны так і лютуюць, бо неапраўданая агрэсія пакашчык слабасьці. Тое, што яны быццам такія моцныя - гэта чыстай вады ілюзія, ілюзія ў галовах кожнага і яны гэта ведаюць, але калі ілюзія абрынецца ў галовах мас, тады гэтая паперкавая дыктатура рассыплецца, як картачны домік. Ніхто! Ніхто! За іх не пойдзе ваяваць, або паміраць і яны гэта цудоўна ведаюць, таму так і дзейнічаюць нахабна, агрэсіўна, НЕ разумна, бо ўлада - гэта бачнасьць (ілюзія), як казаў Напалеон фальсіфікуючы сваё абраньне ў якасьці імператара Францыі не гледзячы на тое, што ён і так перамог. Адзінае на што ім застаецца спадзявацца дык гэта імперскія штыкі, але гэта ўжо вайна за незалежнасьць з відавочным ворагам, а не грамадзянская, дзе праўда і хлусьня, верх і ніз, права і лева, дабро і зло, сьвет і цьма змешваюцца і іх цяжка адрозніць і ўсё становіцца дагары нагамі.
Мур хутка рухне, рухне, рухне і застанецца сьвет адзін... (як пеў Вайцюшкевіч на плошчы...). Які вынік кожны хто прачытае гэты пост трэба зрабіць?
1) Выкіньце ўсе ілюзіі з галоваў.
2) Будзьце пазітыўны і верце ў перамогу.
3) Засяляйце свой розум пазітыўнымі ўсталёўкамі.
4) Мыліце, як пераможцы, а не ахвяры.
5) Натхяйце і дапамагайце натхніць усіх сваіх сябраў і ўсё сваё атачэньне!
6) Ніколі і ні пры якіх абставінах не распаўсюджвайце паразных настрояў і думак. Ніколі не распаўсюджвайце негатыў і няверу ў нашу перамогу. Як сказаў Гандзі: "Хочаш перамен - стань гэтай пераменай тут і зараз".
7) Рабі кожны дзень хоць нешта маленькае, што можаш тут і зараз, і хай будзе, што будзе, звычайна з мільёна дробных спраў атрымоўваецца вялікая агульная справа!
8) Не нойце і не шкадуйце ні аб чым.
9) Рабіце і перамагайце!
10) Прайграў? Устаў і пайшоў далей! Ня можаш ісьці? Ляг у накірунку мэты і ляжы!
http://pauliukevich.blogspot.com/2012/08/blog-post.html#more





Z364852307450 (
ахвяраваць
E268241213694 (
R554264247266 ( 

полностью поддерживаю давно пора