16 траўня сям’я Сяргея Каваленкі з яго сябрам правялі акцыю салідарнасці каля гарадской ратушы. Алена Каваленка трымала плакат “Міліцыя хлусіць! Свабоду Сяргею Каваленку ад перасдеду!”, сын Валік раздаваў улёткі з тэкстам: “Свабоду Сяргею Каваленку! Сяргей Каваленка быў асуджаны на 2 гады і месяц зняволення за парушэнне хятняй “хіміі”, якую атрымаў за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга на навагодняй ёлцы ў Віцебску. З сярэдзіны снежня і да канца красавіка с перапынкам на 20 дзён Каваленка трымае галадоўку, за час якой ён схуднеў да 45 кілаграмаў. Нядаўна Сяргей зноў аднавіў галадоўку. Ён пратэстуе супраць прысуду, а таксама патрабуе вызваліць ўсіх палітвязняў і даць свабоду нацыянальнай сімволіцы. Разгляд касацыйнай скаргі адбудзецца 18 траўня ў 9-30 абласным судзе









Z364852307450 (
ахвяраваць
E268241213694 (
R554264247266 (