У Беларусі абвешчана маштабная кампанія па папулярызацыі герояў паўстання 1863-1864 гадоў – ГодКаліноўскага. Створаны адмысловы аргкамітэт з некалькіх дзясяткаў грамадскіх і культурніцкіх дзеячаў, які ачолілі вядомы гісторык і публіцыст Янка Запруднік, а таксама лідары Руху “За Свабоду” і кампаніі “Гавары праўду!” Аляксандр Мілінкевіч і Ўладзімір Някляеў.
Апрача іх, у складзе аргкамітэта па адзначэнні Года Каліноўскага – Уладзімір Арлоў, Антон Астаповіч, Генадзь Бураўкін, Уладзімір Колас, Аляксей Марачкін, Наста Палажанка, Барыс Пятровіч (Сачанка), Сяргей Харэўскі ды іншыя.
Год Каліноўскага прымеркаваны да надыходзячага 150-годдзя вызвольнага паўстання супраць расейскага царызму. Мерапрыемствы кампаніі пачнуцца ўвосень 2012 года і будуць ладзіцца цягам усяго 2013 года.
Мерапрыемствы запланаваны самыя разнастайныя – ад прыборкі могілак герояў-паўстанцаў да навуковых канферэнцый. Як распавёў выканаўчы сакратар аргкамітэта, намеснік старшыні Руху “За Свабоду” Юрась Губарэвіч, сярод іншага будзе створаны дакументальна-публіцыстычны фільм “Кастусь”, прынятыя звароты да выканкамаў з прапановай назваць вуліцы гарадоў імем Кастуся Каліноўскага, кіраўніка паўстання.
Паводле яго словаў, чакаюцца маладзёжныя крэатыўныя акцыі па папулярызацыі постаці Каліноўскага – дзеля пераўтварэння яго асобы ў брэнд Беларусі, у “беларускага Чэ Гевару”.
Аляксандр Мілінкевіч адзначыў, што Год Каліноўскага ў першую чаргу разлічаны на моладзь, якая павінна выхоўвацца на славутых і гераічных постацях. Лідар Руху “За Свабоду” давёў, што гэта вельмі важна, таму што цяпер ў школы вяртаюцца “імперскія” падручнікі: “Растуць канфармісты… Патрэбна выхаванне на постацях”.
“А Каліноўскі – апостал беларускай свабоды і барацьбы за незалежнасць. Герой на ўсе вякі! Гэта прыклад для нас. Такія людзі ствараюць пачуццё годнасці для нацыі. Тое, за што змагаліся паўстанцы 1863-1864 гадоў, актуальна і цяпер. Не стае свабоды, пад пагрозай незалежнасць. Шмат часу прайшло, але для беларусаў працягваецца змаганне за выжыванне нацыі, дзяржавы”, – заявіў Аляксандр Мілінкевіч.
Разлічвае аргкамітэт, што ініцыятыва па ўшанаванні паўстанцаў Каліноўскага знойдзе станоўчую рэакцыю ва ўладаў. “Якой б ні была ўлада, мы ўсе беларусы. Нашы суседзі змагаюцца за любую постаць, за якую можна зачапіцца – гераізаваць, зрабіць сімвалам нацыі, падымаць, падымаць, падымаць… Гэта цэментуе нацыю,” – заўважыў Уладзімір Някляеў.
Паводле яго, “ёсць людзі і ва ўладзе, якія любяць Беларусь і выхаваныя на Каліноўскім”.
Нагадаем, пароль паўстанцаў:
- Каго любіш?
- Люблю Беларусь!
- То ўзаемна!»
“Супольныя справы – вось дыялог, - дадае Мілінкевіч. – Калі дзяржава дбае, калі для ўладаў перадусім Беларусь, то яна падтрымае нашу ініцыятыву”.
Аляксандр Мілінкевіч падкрэсліў, што вельмі спадзяецца на лакальныя актыўнасці ў справе адзначэння Года Каліноўскага. Бо шмат мясцін звязаны з гэтай гістарычнай падзеяй. Ён прывёў у якасці прыкладу свае родныя Бершты, якія былі адным цэнтраў паўстання. Побач ёсць балота, якое завецца Святым. На гэтым балоце ёсць выспа, на якой паўстанцы памерлі з голаду, але не трапілі ў рукі царскіх войскаў.
У тым ліку ў такіх вось месцах павінны стаяць крыжы, помныя знакі, вісець мемарыяльныя шыльды. Натуральна, што ў краіне павінны быць помнікі Кастусю Каліноўскаму і паўстанцам.
“Ліст з-пад шыбеніцы” Кастуся Каліноўскага (урывак)
“Браты мае, мужыкі родныя. З-пад шыбеніцы маскоўскай прыходзіць мне да вас пісаці, і, можа, раз астатні. Горка пакінуць зямельку родную і цябе, дарагі мой народзе. Грудзі застогнуць, забаліць сэрца, – но не жаль згінуць за тваю праўду… Няма ш, браткі, большага шчасця на гэтым свеце, як калі чалавек у галаве мае розум і науку… Но як дзень з ноччу не ходзіць разам, так не ідзе разам наука праўдзіва з няволяй маскоўскай. Дапокуль яна ў нас будзе, у нас нічога не будзе, не будзе праўды, багацтва і ніякай наукі, – адно намі, як скацінай, варочаць будуць не для дабра, но на пагібель нашу… Бо я табе з-пад шыбеніцы кажу, Народзе, што тагды толькі зажывеш шчасліва, калі над табою Маскаля ўжэ не будзе”.
Нагадаем, што Правы Альянс праводзіць шматгадовую ініцыятыву аб належным ушанаванні памяці нацыянальнага героя Беларусі





Z364852307450 (
ахвяраваць
E268241213694 (
R554264247266 (