Пошук Ідэі Людзі НДА Партыі Дэбаты Блогі Сойм
BY / EN
Кантакты
СайтSkype
Aдміністратар
InterPolit рэйтынг 100 %

Галоўная старонка » Недзяржаўныя арганізацыі

Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны

Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны ўтварылася ў 1989 годзе. Сябрамі кіруючага органа - Рэспубліканскай рады ТБМ у свой час з'яўляліся прадстаўнікі беларускай эліты, вядучыя навукоўцы, пісьменнікі: Максім Танк, Барыс Сачанка, Фёдар Янкоўскі, Васіль Быкаў, Янка Брыль, Міхаіл Дзямчук, Анатоль Бутэвіч, Тамара Саўчук, Яўген Вайтовіч, Зянон Пазьняк, Юрый Хадыка, Алег Лойка, Адам Мальдзіс, Артур Вольскі, Анатоль Клышка, Вячаслаў Адамчык. Сёння ў складзе Рэспубліканскай рады вядомыя дзеячы навукі, мастацтва і культуры: Генадзь Бураўкін, Ніл Гілевіч, Генадзь Цыхун, Радзім Гарэцкі, Васіль Зуёнак, Леанід Лыч, Уладзімір Содаль і іншыя.

 

Мэтай дзейнасці Таварыства з'яўляецца наданне беларускай мове рэальнага дзяржаўнага статуса і абарона правоў беларускамоўнага насельніцтва краіны.
Таварыства беларускай мовы арганізавала і прымняла ўдзел у наступных мерапрыемствах:

 

- у падрыхтоўцы Закона "Аб мовах у Беларускай ССР", арганізацыі кантролю за выкананнем Закона (1990);
- у стварэнні "Дзяржаўнай праграмы развіцця беларускай мовы і іншых нацыянальных моў у Рэспубліцы Беларусь" (1991);

- выдадзена больш за 20 кніг мастацкай, навуковай, навукова-папулярнай, асветніцкай літаратуры: "Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва" М.Шчакаціхіна, "Пачаткі роднае мовы" В.Раманцэвіч, "Геаграфія Беларусі" А.Смоліча, тэрміналагічныя слоўнікі па фізіцы, вышэйшай матэматыцы, зоапаразіталогіі, батаніцы і інш (1990 - 1995);

- выдае штотыднёвую газету "Наша слова" накладам 5600 асобнікаў. Выдадзена на верасень 2001 г. 523 нумары. (1990-2001).
- рэгулярна ў абарону беларускамоўнага навучання ў Менску і іншых абласных гарадах ладзяцца пікеты, у тым ліку: у падтрымку стварэння Беларускага нацыянальнага універсітэта, супраць дыскрымінацыі беларускай мовы ў дзяржаўных сродках масавай інфармацыі (1996-2001);
- створаны Кніжны клуб ТБМ, які рэгулярна ладзіць сустрэчы грамадзянаў з беларускімі пісьменнікамі.
- пры Таварыстве створана і працуе ініцыятыўная група па арганізацыі Беларускага нацыянальнага універсітэта, у склад якой уваходзяць 68 найаўтарытэтнейшых дзеячоў беларускай навукі і культуры. Распрацавана канцэпцыя БНУ (2000 - 2001).
- працягваецца збор подпісаў пад патрабаваннем забяспечыць кантытуцыйнае права атрымліваць вышэйшую адукацыю на беларускай мовеі стварэннем Беларускага нацыянальнага універсітэта. На верасень 2001 года сабрана больш 50000 подпісаў (1999 - 2001);

 

Пры ТБМ дзейнічае 8 камісій: арганізацыйная, адукацыйная, тэрміналагічная, па культуры мовы і ўдасканаленні правапісу, па тапаніміцы і гістарычнай сімволіцы, па зрокавым і гукавым афармленні жыццёвага асяроддзя, па сувязях за межамі краіны, выдавецкая.

 

Структуры ТБМ працуюць ў 76 населеных пунктах Беларусі, а таксама ў Маскве, Іркуцку, Вільні, Пецярбурзе, Рызе. На кастрычнік 2001 года арганізацыя мае ў сваіх шэрагах каля 9 тысяч актыўных сяброў.


Уваход:
Забыліся пароль?
запомніць мяне
Рэгістрацыя
InterPolit - гэта першая беларуская палітычная сацыяльная сетка, якая аб'ядноўвае палітыкаў, экспертаў, журналістаў, лідараў партый і галоўнае выбаршчыкаў Беларусі ў рамках адной супольнасці.
Выказвайце свой пункт гледжання, рабіце заявы, уносьце прапановы!
Кантактуйце з палітыкамі, экспертамі ў палітычнай сферы і аднадумцамі.
Вядзіце блог, дзееце сваю палітыку, будуйце будучыню нашай краіны.


Усе...Навіны