Ігар Генадзевіч Коктыш нарадзіўся 11 траўня 1980 года ў г. Петразаводск (Расія).
Нарадзіўся ў інтэлігентнай сям'і афіцэра арміі. Бацька, Генадзь Іванавіч Коктыш - у цяперашні час афіцэр запасу ў адстаўцы, магістр педагагічных навук, выкладае ва універсітэце, напісаў і выдаў кнігу “Паліталогія”. Маці, Яўгенія Аляксандраўна Коктыш - псіхолаг.
Сваё навучанне Ігар пачаў у эксперыментальным класе шасцігодак Подужемской пачатковай школы (АР Комі РФ). Яму прыйшлося змяніць дванаццаць школ, бо яго сям'я ў сувязі са службай бацькі пераязджала з горада ў горад.
Скончыўшы дзевяць класаў, Ігар паступіў у Сельскагаспадарчы тэхнікум горада Ляхавічы (Брэсцкая вобласць, Рэспубліка Беларусь) на факультэт ветэрынарыі. Менавіта тады ён арганізаваў групу “Млечны Шлях” (1996 год).
У 1999 годзе паступіў у Беларускі камерцыйны інстытут упраўлення на факультэт "правазнаўства".
У 2000 годзе пры падтрымцы ксяндза Менскай парафіі Ігара Лашука, Коктыш арганізаваў і быў абраны старшынёй “Моладзевай Гуманітарнай асацыяцыі ім. Яна Боско” у г. Баранавічы.
Ігар быў арганізатарам вялікай колькасці канцэртаў і музычных фэстаў па ўсіх гарадах Беларусі.
У 2000 годзе Коктыш арганізаваў нефармальны з'езд лідэраў розных арганізацый Беларусі, у якім прынялі ўдзел 15 прадстаўнікоў. Асноўным рашэннем дадзенага з'езда была кансалідацыя сілаў, накіраваных на барацьбу з рэжымам Лукашэнкі. Зарадзіўся Нефармальны Моладзевы Рух.
Негледзячы на тое, што вучыўся Ігар выдатна, паднімаў прэстыж інстытута, перамагаючы ў розных конкурсах музычнай творчасці, 2001/09/05 быў адлічаны ў сувязі з высунутым яму крымінальным абвінавачваннем, звязаным з яго грамадска-палітычнай дзейнасцю, накіраванай супраць рэжыму апошняга ў Еўропе дыктатара.
7 сьнежня судовая калегія Брэсцкага абласнога суда прызнала Коктыша невінаватым. 2002/02/01 - судовая калегія Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь вызначыла пакінуць прысуд Брэсцкага абласнога суду, і апраўдальны прысуд уступіў у законную сілу.
Пасля вызвалення Ігар аднавіў сваю вучобу ў інстытуце, аднак зноў быў адлічаны з прычыны пераследу за яго грамадска-палітычную дзейнасць.
З 2002 года Ігар Коктыш пражывае на Украіне.
Будучы ў Украіне, Ігар запісаў музычны альбом яго эксперыментальнага студыйнага праекту «CEREBRI» пад назвай «Нітрагіцэрын».
Ва ўкраінскім горадзе Жытомір Ігар сустрэў сваю жонку Ірыну. 11/10/ 2003 яны пажаніліся і абвянчаліся ў жытомірскім касцёле святога Іаана з Дукла.
Стварыў музычную групу «Эндорфіны», запісаў альбом і зняў два відэа кліпа, заключыўшы з вядучымі музычнымі лэйбламі Украіны адпаведныя кантракты.
Пасля падзей 2006 года, звязаных з выбарамі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і масавымі акцыямі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў, службы Беларусі пачалі пераследваць Коктыша з новай сілай. Гэта было зьвязана з тым, што Ігар у той час актывізаваў свае сілы на падтрымку кандыдата ад Аб'яднаных Дэмакратычных Сіл Рэспублікі Беларусь Аляксандра Мілінкевіча.
25 чэрвеня 2007 года службы Беларусі правялі незаконную аперацыю захопу Коктыша на тэрыторыі Украіны ў г. Севастопаль, калі Ігар са сваёй жонкай адпачывалі на моры. Згодна са словамі Ігара, у аперацыі ўдзельнічаў вядомы карацель Беларускай апазіцыі-палкоўнік Паўлічэнка.
Аднак Еўрапейскі Суд па правах чалавека забараніў выдачу Коктыша і прызнаў яго арышт незаконным.
Сусветная праваабарончая арганізацыя "Міжнародная амністыя” надзяліла Ігара Коктыша статусам Вязня Сумлення.
У 02/02/2010 года пасля шматлікіх акцый пратэсту з патрабаваннем вызваліць Ігара і падтрымкі міжнароднай супольнасці, яго вызвалілі на падставе рашэння Еўрапейскага Суда па правах чалавека.
У цяперашні час Ігар актыўна працягвае займацца грамадска-палітычнай дзейнасцю.
Сам Коктыш кажа аб сваёй дзейнасці так - «За Свабоду! - Вось асноўны лозунг. Я шчыра веру у перамогу дэмакратычных сілаў Беларусі. Я ведаю, у нас у краіне ёсць прыстойныя людзі, якія здольныя вывесці Беларусь на якасна новы этап развіцця. Перамога непазбежная - гэта зацвярджэнне заснавана на гісторыі, якая выразна дэманструе лёс любой дыктатуры».
http://koktysh.org/by/page.php?p=biography